back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Природа Сенненщины ЗАГС и фонтан Влюблённые Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Памятник природы Капличка Озеро Сенненское
Природа Сенненщины

Новости района

15 августа 2017

Земляробы ААТ «Бяленева» і «Літусава» ў пачатку ўборачнай кампаніі дэманструюць недастаткова высокія тэмпы

— Абмалот збожжа ў сельгасарганізацыях вя¬дзецца выбарачна. На большасці палёў зерне яшчэ не паспела, — расказвае Антаніна Сунцеева, намеснік начальніка райсельгасхарча. Пры гэтым яна не хавае — былі праблемы і з падрыхтоўкай камбайнаў, што тлумачыцца складанай фінансавай сітуацыяй.

Як яна адбілася на іншых аспектах жніва, высвятлялі члены мабільнай групы райвыканкама. На парадку дня яе работы — захаванне бяспечных умоў працы, правілаў супрацьпажарнай бяспекі, стварэння належных бытавых умоў для ўдзельнікаў жніва.

На двары майстэрні ААТ «Бяленева» механізатараў амаль няма. Большасць іх занята ў полі і на таку. Пад прыглядам загадчыка майстэрні Міхаіла Беразнева да выхаду ў поле рыхтаваліся апошнія два камбайны. Ад надзённых праблем усё ж прыйшлося адарвацца. Кожны з членаў мабільнай групы вывучае свае пытанні. Андрэй Рогаў, начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС, работу пачынае з азнаямлення з дакументацыяй, правярае наяўнасць сродкаў пажаратушэння на сельгастэхніцы, што знаходзіцца на машынным двары. Прэтэнзій няма.

На адным з камбайнаў замест двух агнетушыцеляў у наяўнасці адзін. Але ён па аб’ёме адпавядае нарматыву.

Не засталіся незаўважанымі хібы: многія пажарныя шчыты разукамплектаваны, нават, на заправачнай станцыі.

Знаёмства з сітуацыяй у ААТ «Літусава» пачалося на полі, дзе камбайны вялі абмалот цімафееўкі. Вопытны позірк Андрэя Рогава адразу засведчыў — ля іх няма пажарнай машыны. А яна павінна быць, гэта патрабаванне, якое не абмяркоўваецца. З пачатку ўборачных работ на палетках у Беларусі згарэла 11 зернеўборачных машын, коштам каля 2,5 млрд рублёў кожная.

Як высветлілася, дагавор з РАНС на дапамогу заключаны. Ёсць пажарная машына і ў гаспадарцы, але, каб яна выйшла ў поле, патрэбны акумулятар. Можна выкарыстаць альтэрнатыўны сродак пажаратушэння, напрыклад, трактар з бочкай, малакавоз. Галоўнае, каб пры неабходнасці вада падавалася пад ціскам.

Аляксандр Досаў, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Юлія Паўлоўская, намеснік галоўнага ўрача РЦГЭ, таксама не сядзелі без справы. У сталовай ААТ «Літусава» штодня рыхтуецца больш за 100 абедаў і вячэр. І не толькі для ўдзельнікаў жніва. Як расказала Юлія Паўлоўская, на гэтым аб’екце медыкі былі ўжо неаднаразова.

— Экіпажы зернеўборачных камбайнаў абедзвюх сельгасарганізацый забяспечаны ў неабходным аб’ёме пітной вадой, медыцынскімі аптэчкамі, амаль на ўсіх машынах працуюць кандыцыянеры. Прэтэнзій ў людзей да бытавых умоў няма.

Аляксандр Досаў звярнуў увагу не толькі на профільныя пытанні, але і на інфармацыйны экран, што размешчаны ў памяшканні дыспетчарскай службы ААТ «Літусава». Вынікі працы камбайнераў за папярэдні дзень былі занесены на яго раніцай. Камбайнеры ведаюць умовы аплаты працы, задаволены бытавымі ўмовамі.

З Літусава мабільная група вярталася паўз поля, дзе працавалі камбайны акцыянернага таварыства. Ля іх знаходзіўся малакавоз.

Аляксандр ЛАЗЮК
Фота аўтара
 «Голас Сенненшчыны»  http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern