У Віцебску адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню медыцынскай сястры "Подзвіг медсясцёр. Міласэрнасць на вайне і ў мірны час". Ва ўрачыстасці, якая праходзіла у год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі ўдзел ветэраны медыцынскай службы Чырвонага Крыжа, а таксама медыцынскія сёстры ўстаноў аховы здароўя горада.