Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
Прыём зацікаўленых асоб ажыццяўляецца:
панядзелак-пятніца
з 8.00 да 17.00,
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін
выхадныя дні: субота, нядзеля
Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём зацікаўленых асобаў:
ДУБОЎСКІ ГЕННАДЗІЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ,
намеснік старшыні райвыканкама, кабінет 27, тэл. 5 53 03
ГАРДЕЦКАЯ Інэса Аляксандраўна,
начальнік аддзела эканомікі райвыканкама, кабінет 33, тэл. 5 95 86
Інвестыцыі ў Сенненскім раёне
Па выніках работы 2024 года ў эканоміку раёна прыцягнута 65,8 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал або 90,1 % да 2023 года ў супастаўных цэнах пры заданні 110 працэнтаў.
На будаўніча-мантажныя работы накіравана 31,6 млн. рублёў (48,0 % ад агульнага аб'ёму інвестыцый). Тэмп росту ў супастаўных цэнах пры заданні 103,4 % склаў 71,4%.
На набыццё машын і абсталявання накіравана 22,0 млн. рублёў (33,4 % ад агульнага аб'ёму інвестыцый), што складае 147,3 % да ўзроўню 2023 года.
Матэрыяльна-тэхнічная база актыўна абнаўляецца унітарным прадпрыемствам "Дружбінец", удзельная вага якіх у агульным аб'ёме затрат на машыны і абсталяванне 40,9%.
Удзельная вага імпартнага абсталявання ў агульным абсталяванні склала 31,9 %.
У студзені-снежні 2024 г. на жыллёвае будаўніцтва накіравана 7,3 млн. рублёў (11,1% да агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал). Уведзена ў эксплуатацыю 2675 кв. метраў агульнай плошчы пры заданні 2500 кв. метраў.
У аналізаваным перыядзе арганізацыямі інвесціравана 47,6 % ўласных сродкаў, 16,5 % крэдытаў (пазык) банкаў, 23,2 % сродкаў кансалідаванага бюджэту, 10,4 % сродкаў насельніцтва, 0,4 % замежных крыніц фінансавання (без крэдытаў і пазык).
У студзені-снежні 2024 г. прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) не прыцягваліся.
На тэрыторыі Сенненскага раёна ў 2024 годзе рэалізоўваліся наступныя інвестыцыйныя праекты:
У 2025 годзе перад раёнам стаіць задача - забяспечыць тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал – 107,2 %, прадоўжыць рэалізацыю значных для рэгіёну інвестыцыйных праектаў.
Будзе прадоўжана рэалізацыя шэрага вытворчых і інфраструктурных праектаў: будаўніцтва малочнатаварнага комплексу на 1200 галоў з замкнутым цыклам унітарным прадпрыемствам "Дружбінец", арганізацыя вытворчасці вырабаў з металу, завяршэнне рэканструкцыі кацельні "Цэнтральная" з устаноўкай энергаэфектыўных катлоў у г. Сянно па вул. Каваленкі, завяршэнне будаўніцтва аўтазапраўкі, завяршэнне рэканструкцыі зернесушыльнага комплексу структурным падраздзяленнем "Багушэўскі спіртзавод" ААТ "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод" Прыдзвінне" і інш.
У рамках інвестыцыйнай праграмы Віцебскай вобласці ў 2025 годзе на тэрыторыі Сенненскага раёна запланавана ўзвядзенне станцый абезжалезвання ў н.п. Новая Обаль, рэканструкцыя комплекса будынкаў ДУ "Багушэўскі дзіцячы сацыяльны пансіянат "Прамяністы", рэканструкцыя меліярацыйных сістэм "Дагілеўскі", "Даргейкі", "Ульянавічы-Кутузава" (участак 1), "Ульянавічы-Кутузава" (участак 2), а таксама будаўніцтва меліярацыйнай сістэмы "Кастрычнік-Ціміразева 2".