Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
28.11.2025
У Віцебску адкрыўся XXXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі
У канцэртнай зале "Віцебск" адбылося ўрачыстае адкрыццё XXXVI Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC). Таксама ў рамках мерапрыемства адкрыліся выстава карцін жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў Васіля Касцючэнкі і фотавыстава, прысвечаная памяці знакамітага харэографа Яўгена Панфілава. Галоўнай падзеяй фестывалю стане рэспубліканскі конкурс сучаснай харэаграфіі, у праграме якога прадстаўлена 11 краін-удзельніц.