кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Прайшло пасяджэнне Сенненскага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам Аляксандра Клячына, старшыні райвыканкама

21.11.2025

Прайшло пасяджэнне Сенненскага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам Аляксандра Клячына, старшыні райвыканкама

У пасяджэнні прынялі ўдзел Міхаіл Вілюга, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Алег Антоненка, пракурор Сенненскага раёна.

Галоўнае пытанне - "Работа ідэалагічнай вертыкалі Сенненскага раёна ў 2025 годзе і задачах на 2026-ы". Асноўным дакладчыкам выступае Алеся Лавіцкая, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Аляксандр Клячын, старшыня райвыканкама:

- Прыняцце Прэзідэнтам Дырэктывы №12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы" ад 9 красавіка 2025 года пазначыла для нас новы надзвычай важны этап работы.

Дзяржава бярэ на асаблівы кантроль пытанні ідэалагічнага станаўлення, і гэта патрабуе ад нас максімальнай сабранасці і адказнасці.

На сённяшні дзень перад намі стаіць выразная і маштабная задача - выбудаваць у нашым раёне такую ідэалагічную работу, якая была б не проста адладжанай, але і кіруемай, эфектыўнай.

Мы павінны аб'ектыўна ацаніць нашы магчымасці, якія маюць патэнцыял. Нельга дапусціць каб ідэалагічная вертыкаль працавала па накатанай. Час патрабуе ад нас якасных новых падыходаў.

Упэўнены, што ў нас у раёне сфарміравана працаздольная каманда. Аднак, маючыя адбыцца грамадска-палітычныя кампаніі будуць няпростымі, мы абавязаны падысці да іх максімальна падрыхтаванымі, моцнымі і адзінымі. Выпусціць такую важную для краіны сферу, як ідэалогія, недапушчальна.

ГС