Умацаваць здароўе, атрымаць масу ўражанняў і асвоіць новыя віды творчасці змогуць больш за 44 тыс. дзяцей з Віцебскай вобласці, якія будуць адпачываць у летніх дзённых і кругласутачных лагерах. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным прадстаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.