кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У лясным масіве паблізу в. Заветнае Багушэўскага сельсавета адбылося ўрачыстае адкрыццё крыніцы "Святых апосталаў Пятра і Паўла"

29.09.2025

У лясным масіве паблізу в. Заветнае Багушэўскага сельсавета адбылося ўрачыстае адкрыццё крыніцы "Святых апосталаў Пятра і Паўла"

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Сенненскага райвыканкама Аляксандр Клячын, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў, выканаўчы дырэктар выканаўчай дырэкцыі Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Кацярына Лазоўская, члены ініцыятыўнай групы "Патрыёты Багушэўска", неабыякавыя вяскоўцы і тыя, хто дапамагаў у добраўпарадкаванні крыніцы.

Падчас цырымоніі адкрыцця крыніцы ганаровыя госці перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку і пакаштавалі вады з крыніцы.

Настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла, іерэй Рыгор асвяціў крыніцу.

У завяршэнне мерапрыемства ганаровыя госці заклалі алею з ліп, якія будуць расці побач з крыніцай і стануць годным упрыгожваннем гэтага месца.

Добраўпарадкаванне крыніцы праведзена ў рамках праекта "Чыстыя ключы" Сенненскага раёна па выніках адкрытага конкурснага адбору праектаў грамадзянскіх ініцыятыў.

Больш фотаздымкаў на ➡️САЙЦЕ.