Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
18.09.2025
У Сянно прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства "У адзінстве народа – сіла краіны"
Урачысты мітынг на цэнтральнай плошчы сабраў прадстаўнікоў раённай улады на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Клячыным, членаў працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь, ветэранаў, навучэнцаў школ.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел і госці з Расіі - дэлегацыі з Пархоўскай і Пачынкаўскай муніцыпальных акруг.
Аляксандр Клячын, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што Дзень народнага адзінства - сапраўды значнае дзяржаўнае свята, якое ў нашай гістарычнай памяці стаіць побач з такімі святамі, як 9 Мая і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
"Страчаную традыцыю святкаваць вызваленне заходніх беларускіх зямель мы вярнулі ў сваё жыццё пяць гадоў таму, не толькі як даніну памяці гэтай эпахальнай падзеі. Гэта адказ новай спробе Захаду падзяліць беларускі народ, гэта наказ будучаму пакаленню памятаць урокі гісторыі, - адзначаў Аляксандр Алегавіч. - Важна разумець, што пакаленне, якое нарадзілася ў незалежнай Беларусі, нясе асаблівую адказнасць за развіццё грамадства, пераемнасць пакаленняў, росквіт Радзімы. Не варта аддзяляць сваю будучыню ад будучыні краіны, у якой мы жывем. Мы павінны імкнуцца зрабіць Беларусь самай выдатнай і моцнай. Калі мы адзіныя - мы непераможныя".
БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ НА ➡️ САЙЦЕ