Беларусь з 1 сакавіка павысіла экспартныя пошліны на некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 лютага 2025 года нумар 122 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.