кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сёння ў Сенненскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Галоўная тэма — "Адукацыя і навука — рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы"

21.08.2025

Сёння ў Сенненскім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Галоўная тэма — "Адукацыя і навука — рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы"

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Клячына сустрэлася з працоўным калектывам КСУП "Саўгас імя Машэрава".

Аляксандр Клячын адзначыў, што сістэма адукацыі з'яўляецца ключавым інструментам забеспячэння ўстойлівага развіцця грамадства, заснаванага на ведах, інавацыях і высокай грамадзянскай адказнасці. "Нават на прыкладзе вашай гаспадаркі: вы карыстаецеся перадавыя тэхналогіі, якія дапамагаюць дамагацца выніку", - падкрэсліў кіраўнік раёна.

Тэму працягнула галоўны санітарны ўрач раёна Сняжана Мяцеліца, якая адзначыла: якасць беларускай адукацыі пацвярджаецца і тым, што замежныя студэнты аддаюць перавагу атрымаць адукацыю ў беларускіх ВНУ.

Ішла размова і аб прафілактыцы кіберзлачынстваў. Павел Восіпаў, часова выконваючы абавязкі начальніка Сенненскага РАУС, прывёў шмат прыкладаў і тэматычную статыстыку, а таксама распавёў пра тое, як не трапіцца на вуду злачынцаў.

У завяршэнне сустрэчы жадаючыя маглі задаць старшыні райвыканкама пытанні, якія цікавяць. Яны тычыліся якасці вады ў аг. Машканы, устаноўкі банкамата ў населеным пункце, будаўніцтва жылля, графіка работы мясцовага аддзялення паштовай сувязі. 

ГС