Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
26.08.2025
Акцыя "У школу — з Белай Руссю" набірае абароты!
На гэтым тыдні старшыня Сенненскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Панушкіна і яе каманда парадавалі выхаванцаў дзіцячага сада №1 г. Сянно "Сонейка".
Малышам быў перададзены новы спартыўны інвентар для заняткаў фізкультурай і рухомых гульняў.
Гэты падарунак — частка вялікай штогадовай акцыі, накіраванай на падтрымку дзяцей, іх сем'яў і ўстаноў адукацыі напярэдадні новага навучальнага года.
Клопат пра здароўе і гарманічнае развіццё падрастаючага пакалення — адзін з ключавых кірункаў работы "Белай Русі".