IX Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю "Дыялог пакаленняў" адкрылася ў Віцебску. У экспазіцыі, якая размясцілася ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, прадстаўлены работы вопытных мастакоў, студэнтаў ВНУ і навучэнцаў ССНУ мастацкай накіраванасці з Віцебска, Мінска, Брэста. Яны выкананы ў стылі батык, габелен, размалёўка па тканіне. Таксама тут можна ўбачыць тэкстыльныя аб'екты і інсталяцыі.