Пагадненне па пастаўках кабельна-правадніковай прадукцыі прапрацоўваюць Беларусь і Іран. Размова аб гэтым ішла ў час B2B-перагавораў паміж дзелавымі коламі Беларусі і Ірана на пляцоўцы Тэгеранскай палаты гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.