кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Шчаслівая будучыня ў руках моладзі

24.10.2025

Шчаслівая будучыня ў руках моладзі

На Сенненшчыне адбыўся маладзёжны форум "Моладзь: погляд скрозь час". Арганізатарам мерапрыемства выступіў раённы камітэт ГА "БРСМ".

Спікерамі выступілі Міхаіл Вілюга, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Уладзімір Бабічаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Касьянаў, першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, Людміла Крыштопенка, член раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Сяргей Царонак, член раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь".

Дыялог атрымаўся па-сапраўднаму эмацыйным і адкрытым. Маладыя людзі задавалі хвалюючыя пытанні. Абмеркавалі праблему адтоку маладых кадраў з маленькіх рэгіёнаў, развіццё інфраструктуры ў глыбінцы. Не абышлі тэму штучнага інтэлекту.

Па завяршэнні дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі форуму ўшанавалі памяць загінуўшых савецкі воінаў і партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да падножжа брацкай магілы ў цэнтральным скверы горада.