кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

Моладзь Сенненшчыны прыняла ўдзел у iнфармацыйна-аналітычным праекце "Рынг"

24.07.2025

Па ініцыятыве Уладзіміра Генадзьевіча Бабічава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Талачынскай выбарчай акрузе № 30, 23 ліпеня бягучага года прайшоў насычаны дзень для працоўнай моладзі ў г. Талачыне. Форум, у якім прынялі ўдзел рабяты з Сенненскага, Лёзненскага і Талачынскага раёнаў, стартаваў з пазнавальнага семінара і сацыялагічнага даследавання, якія правялі для іх сталічныя маладзёжныя эксперты Юлія Зінкевіч і Павел Алекса.

Адзіны дзень інфармавання крочыць па Сенненшчыне

24.07.2025

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы Сенненскага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам намеснікаў старшыні райвыканкама Аляксандра Уладзіміравіча Красакова і Сяргея Мікалаевіча Голубева правялі Адзіны дзень інфармавання ў працоўных калектывах рэгіёна па тэме "Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні".

31 ліпеня выязны прыём грамадзян праводзіць дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Няфёдава Алена Васільеўна

24.07.2025

31 ліпеня 2025 г. у адасобленым структурным падраздзяленні "Багушэўскі спіртзавод" адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод" "Прыдзвінне" з 10.00 да 11.00 выязны прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіць дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Няфёдава Алена Васільеўна.

У Віцебску пабудавалі рачны цеплаход

24.07.2025

На прадпрыемстве "Віцебскводтранс" самастойна пабудавалі сучаснае судна, што стала першым у гісторыі арганізацыі выпадкам стварэння тэхнічнага флоту сваімі сіламі. Новы цеплаход "Дзвінск" аснашчаны гідраманіпулятарам, які цалкам механізаваў працэс абслугоўвання навігацыйных знакаў на рацэ. Судна забяспечвае камфортныя ўмовы для экіпажа: чатыры каюты, цалкам абсталяваная кухня, сістэмы ацяплення і падагрэву вады, а таксама санвузел з душавой кабінай.

Беларусь і Іран зацікаўлены ў міжпарламенцкім і рэгіянальным супрацоўніцтве

24.07.2025

Адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з іранскай парламенцкай дэлегацыяй на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ірана па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Беларусі Аліясгарам Багерзадэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інфармацыйна-асветніцкая акцыя "Крок да поспеху: НЯсумнае лета - НЯсумныя сустрэчы"

23.07.2025

У летні перыяд 2025 года ў выхаваўча-аздараўленчых установах адукацыі працягваецца рэалізацыя інфармацыйна-асветніцкай акцыі "Крок да поспеху: НЯсумнае лета – НЯсумныя сустрэчы" з арганізацыяй матывацыйных сустрэч з удзелам аўтарытэтных асоб. Сацыяльная значнасць дадзенай акцыі абумоўлена неабходнасцю далейшага пошуку эфектыўных форм зносін з дзецьмі і моладдзю ў цікавым для іх фармаце.

Выязны прыём грамадзян 31 ліпеня правядзе начальнік аддзела ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Арлоў Іван Сяргеевіч

23.07.2025

Выязны прыём грамадзян 31 ліпеня 2025 года ў перыяд часу з 10.00 да 11.00 у памяшканні Нямойтаўскага сельскага выканаўчага камітэта па адрасе аг. Нямойта, вул. Сенненская, д.42 правядзе начальнік аддзела ўнутраных спраў Сенненскага райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Арлоў Іван Сяргеевіч. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 8 (02135) 5-64-00.

У Віцебскай абласной дзіцячай бальніцы адкрылі кабінет МРТ

23.07.2025

У хірургічным корпусе Віцебскай абласной клінічнай дзіцячай бальніцы адкрылі кабінет магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ).

У Беларусі пачалася ўборка азімага рапсу

23.07.2025

У Беларусі пачалася ўборка азімага рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Работнікі сельгаспрадпрыемства Віцебскага раёна атрымалі ключы ад новых кватэр

22.07.2025

Работнікі агракомплексу "Адраджэнне" атрымалі ключы ад новых кватэр у шматпавярховым доме ў аграгарадку Кіраўская Віцебскага раёна, які быў пабудаваны Віцебскай бройлернай птушкафабрыкай. У агракомплексе "Адраджэнне" працуюць больш за 150 чалавек.

Беларусь і Турцыя ўдасканалілі ўзаемны бязвізавы рэжым

22.07.2025

У Мінску падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Турэцкай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз ад 29 сакавіка 2013 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Вішнёвая квецень сяброўства". Гала-канцэрт ягаднага фестывалю прайшоў у Глыбокім

21.07.2025

На гала-канцэрце "Вішнёвая квецень сяброўства" ў Глыбокім творчыя калектывы прадставілі культуру Беларусі, Расіі, Індыі, Карэі, Грузіі, Арменіі, Латвіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стратэгія развіцця ЖКГ да 2035 года зацверджана ў Беларусі

21.07.2025

Зацверджана стратэгія развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2035 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

23 ліпеня Клішэвіч Канстанцін Міхайлавіч правядзе выязны асабісты прыём грамадзян

18.07.2025

У Сенненскім раённым выканаўчым камітэце 23 ліпеня 2025 года ў перыяд з 10.00 да 12.00 начальнік упраўлення па Віцебскай вобласці галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь, палкоўнік міліцыі Клішэвіч Канстанцін Міхайлавіч правядзе выязны асабісты прыём грамадзян па актуальных пытаннях, звязаных са службовай дзейнасцю супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Віцебскай вобласці.

Абмен вопытам сярод бізнес-лэдзі. У Віцебску праходзiць беларуска-расійскі форум жаночых ініцыятыў

18.07.2025

У Віцебску праходзiць фестываль жаночых ініцыятыў "Славянскі аспект жаночага прадпрымальніцтва: магчымасці і перспектывы", у якім прымаюць удзел прадстаўніцы беларускіх і расійскіх бізнес-колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Амаль 70 працэнтаў азімага ячменю ўбрана ў Беларусі

18.07.2025

У Беларусі ўбрана 170 тыс. га азімага ячменю - 69,3 працэнта ўборачнай плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

25 ліпеня Карабач Пётр Пятровіч праводзіць "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян

17.07.2025

25 ліпеня 2025 г. з 11.00 да 12.00 у будынку Сенненскага райвыканкама па адрасе: г. Сянно, вул. Маркса, 2, кабінет малая зала пасяджэнняў, старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Карабач Пётр Пятровіч праводзіць "прамую тэлефонную лінію" па тэлефоне 8(02135) 58230 і з 12.00 да 13.00 праводзіць прыём грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў, па пытаннях уцягвання ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, арэнды і продажу аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці, закладу, прыцягнення інвестыцый у эканоміку Сенненскага, выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" і па іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камітэта дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Сумесны беларуска-расійскі "Марш Перамогі" прыбыў у Дубровенскі раён

17.07.2025

"Марш Перамогі", які стартаваў у канцы чэрвеня з Масквы, прыбыў 16 ліпеня ў Дубровенскі раён. Першым пунктам наведвання стаў мемарыяльны комплекс "Рыленкі". На знакавым месцы адбыўся ўрачысты мітынг. Канцавой кропкай маршруту стане Брэсцкая крэпасць, куды нясуць сімвалічны прадмет - біклагу з вадой. Праект "Марш Перамогі" праводзіцца сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі", з РГА "Патрыёты Беларусі" пры падтрымцы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". Гэта важная грамадская падзея накіравана на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне патрыятызму і ўмацаванне адзінства народаў Беларусі і Расіі. Яна прымеркавана да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі 2025 года вырас на 2,1 працэнта

17.07.2025

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі 2025 года вырас на 2,1 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Белстаце.

У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымана 25 бяспраўнікаў

16.07.2025

У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымана 25 бяспраўнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.