Прадастаўленне месцаў у інтэрнатах - гэта часовы спосаб палепшыць жыллёвыя ўмовы, паколькі жыллё даецца на перыяд працоўных адносін. За гэты час людзі паспяваюць дачакацца чаргі на атрыманне сацыяльнай або арэнднай кватэры. Такое меркаванне падчас прэс-канферэнцыі выказала галоўны спецыяліст аддзела прававой, кадравай работы і справаводства галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Наталля Базылёва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.