кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Паважаныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!

04.10.2025

Паважаныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка!

У сучасным свеце, дзе веды і інавацыі адыгрываюць ключавую ролю, а адукацыя з'яўляецца падмуркам паспяховага развіцця грамадства, гарантам яго росквіту, ваша праца набывае асаблівую значнасць.

Вы – захавальнікі ведаў і праваднікі ў свет адкрыццяў, тыя, хто фарміруе ў юных сенненцаў інтэлектуальны багаж, прывівае каштоўнасці і дапамагае знайсці свой шлях у жыцці, вучыць любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і культурай, быць гатовымі абараняць яе інтарэсы.

Дзякуючы вашым намаганням, вырастае пакаленне сапраўдных патрыётаў, адданых свайму гораду і сваёй краіне.

Дзякуй Вам за прафесіяналізм, самааддачу і нястомны пошук новых напрамкаў у адукацыі, за тое, што вучыце галоўнаму – быць чалавекам.

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю ад зносін з дзецьмі і гонарам за вынікі сваёй працы.

Моцнага Вам здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў, рэалізацыі цікавых праектаў і задум.

З павагай,

старшыня райвыканкама, – А.А. Клячын

старшыня райсавета – М.М. Вілюга