Масавыя забойствы мірных грамадзян у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці захопнікі вялі па "германскіх вышуковых кнігах" з імёнамі партыйных актывістаў і членаў іх сем'яў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.