кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Паважаныя жыхары Сенненскага раёна, дарагія сябры!

17.09.2025

Паважаныя жыхары Сенненскага раёна, дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Гэтае свята сімвалізуе яднанне народа, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, дачыненне кожнага з нас да лёсу нашай Радзімы. Нам ёсць чым ганарыцца, у нашай краіны багатае гістарычнае мінулае, а будучыня яе залежыць ад кожнага з нас.

Дзень народнага адзінства закліканы аб'яднаць усе пакаленні беларусаў. Няхай ён стане для кожнага з нас асаблівым днём усведамлення асабістай датычнасці да ўмацавання адзінства беларускага народа. Толькі аб'яднаўшы намаганні і з'яднаўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.

У гэты знамянальны дзень прыміце пажаданні добрага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі і аптымізму, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай у вашых сем'ях пануюць згода, любоў і паразуменне!

Са святам!

З павагай,
старшыня райвыканкама, - А. А. Клячын
старшыня райсавета , - М.М. Вілюга