За першае паўгоддзе рознічныя магазіны Беларусі прадалі 100 тыс. т кандытарскіх вырабаў. Аб гэтым расказаў журналістам на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення каардынацыі паставак на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ігар Груцо, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.