Якая першая карцінка з'яўляецца ў вас перад вачамі, калі размова заходзіць пра беларускую малочную прадукцыю? Многія адкажуць, што гэта бела-блакітная кансервавая бляшанка згушчонкі. Глыбоцкая ці рагачоўская, але яна даўно стала негалосным брэндам Беларусі за мяжой. А вы ведаеце, як яе вырабляюць? Вясной 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Глыбоцкі раён. Тады кіраўнік дзяржавы пабываў і на мясцовым малочнакансервавым камбінаце. Яго ўвазе прадставілі мноства варыянтаў згушчонкі. Але Аляксандр Лукашэнка вырашыў прадэгуставаць класічную - тую самую, смак якой мы ўсе памятаем з дзяцінства, - і не прагадаў. У новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Па факце: спецыяльны рэпартаж" мы пабывалі на глыбоцкім прадпрыемстве і цяпер раскажам аб усіх этапах вытворчасці малака неразведзенага згушчанага з цукрам.