кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сёння ў Сенненскім раёне праходзяць сустрэчы ў рамках Адзінага дня інфармавання

15.01.2026

Сёння ў Сенненскім раёне праходзяць сустрэчы ў рамках Адзінага дня інфармавання

Асноўная тэма - ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы працуюць у працоўных калектывах. Мэта - тлумачэнне стратэгічных напрамкаў развіцця краіны і адкрыты дыялог з насельніцтвам. Грамадзяне маюць магчымасць задаць пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.

З калектывам Сенненскага філіяла ДРБУ №146 сустрэўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Клячын. Кіраўнік раёна падрабязна расказаў аб ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прыярытэтных напрамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, адзначыў, што тэма актуальная, паколькі гэта маршрут, па якім мы будзем рухацца найбліжэйшыя пяць гадоў.

Нацыянальна-дэмаграфічная бяспека: падтрымка сям'і, нараджальнасць, працягласць жыцця – пытанні, якім надаецца вялікая ўвага ў нашай краіне. Шмат робіцца для ўмацавання здароўя грамадзян. Пастаянна адкрываюцца новыя аб'екты, праводзіцца рамонт медыцынскіх устаноў, закупляецца сучаснае медабсталяванне. У прыватнасці, каля 6,9 млрд руб. прадугледжана на будаўніцтва новых аб'ектаў сістэмы аховы здароўя.

Да 2030 года ў краіне плануецца пабудаваць 10 басейнаў, адзін з іх – у Сенненскім раёне. Абмеркавалі пытанне стварэння якаснага асяроддзя для жыцця: будаўніцтва жылля, развіццё дарожнай галіны, павышэнне якасці вады, што, па словах старшыні райвыканкама, асабліва актуальна для Сенненскага раёна, і інш. Таксама Аляксандр Клячын адзначыў важную ролю работнікаў ДРБУ 146 у забеспячэнні камфортнай і бяспечнай дарожнай інфраструктуры раёна.

Паколькі наш раён сельскагаспадарчы, для нас у прыярытэце развіццё АПК. Сёлета плануецца будаўніцтва сучасных малочна-таварных комплексаў у ААТ "Белая ліпа", КСУП "саўгас імя Машэрава".

Аб прафілактыцы грыпу і ВРВІ прысутным распавяла галоўны ўрач ДУ "Сенненскі РЦГЭ" Сняжана Мяцеліца.