Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 55347
Горячая линия: (02135) 55296
Падчас рэспубліканскай акцыі «Бяспека — у кожны дом», інспектары інспекцыі нагляду і прафілактыкі Сенненскага РАНС наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў ТЦСАН у аг.Багданава.
У пачатку сустрэчы намеснік начальніка РАНС, начальнік ІНіП, маёр унутранай службы Андрэй Рогаў распавёў пра акцыю, прычынах ўзнікнення надзвычайных сітуацый, бо нярэдка ахвярамі агню становяцца менавіта пажылыя людзі. Пра пажарную абстаноўку ў вобласці і раёне паведаў інспектар Філіп Дабравольскі. Ён нагадаў тэлефоны выратавальнай службы. Разам яшчэ раз паўтарылі алгарытм дзеянняў падчас пажару, паглядзелі відэафільм на супрацьпажарную тэматыку. Да работнікаў МНС далучыліся і актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з СШ№2 г.Сянно, якія задавалі загадкі пра пажарную бяспеку пастаяльцам аддзялення, правялі віктарыну.Ірына ХАСАНАВА http://www.senno.by