кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе вызвалення Беларусі
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій - 2024
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

Узнагароды за прызнаную лепшай па выніках 2024 года прадукцыю ўручылі прадпрыемствам Віцебскай вобласці

13.03.2025

Пераможцаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" па выніках 2024 года ўзнагародзілі ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Планавая праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе 13 сакавіка ў Беларусі

13.03.2025

Планавая праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе 13 сакавіка ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

Парк пасажырскай тэхнікі Віцебскай вобласці папоўніўся 16 аўтобусамі МАЗ

12.03.2025

Пачалася пастаўка пасажырскай тэхнікі Мінскага аўтамабільнага завода ў адрас "Віцебскаблаўтатранса", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Мінсувязі Беларусі будзе ўмацоўваць супрацоўніцтва ў лічбавізацыі з Ніжагародскай вобласцю

12.03.2025

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі Ніжагародскай вобласці Расіі абмеркавалі ўмацаванне супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсувязі Беларусі.

У Віцебскай вобласці пройдзе праверачны збор тэрытарыяльных войскаў

11.03.2025

З 11 сакавіка па 15 красавіка пройдзе праверачны збор з прызывам ваеннаабавязаных і пастаўкай транспартных сродкаў тэрытарыяльных войскаў Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс службе Міністэрства абароны.

Беларусь і Іран зацікаўлены пашырыць супрацоўніцтва ў галіне паветранага транспарту

11.03.2025

Беларусь і Іран зацікаўлены ў развіцці пасажырскіх і грузавых авіяперавозак паміж краінамі. Гэта тэма абмяркоўвалася на перагаворах транспартных ведамстваў, якія адбыліся ў Мінтрансе Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

"Невымоўныя эмоцыі!". Супрацоўнікі ДАІ павіншавалі віцебскіх аўталэдзі з 8 Cакавіка

10.03.2025

Традыцыйную віншавальную акцыю правялі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Віцебску для жанчын-вадзіцеляў напярэдадні свята, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі $9,4 млрд

10.03.2025

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка 2025 года, паводле папярэдніх даных, склалі $9,4072 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Некранутая прырода і прыгажосць жыцця. Выстава "Рыс і вобразы В'етнама" адкрыелася ў Наваполацку

07.03.2025

У Музеі гісторыі і культуры горада Наваполацка адбылося адкрыццё выставачнага фотапраекта "Рыс і вобразы В'етнама". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Беларусь і Азербайджан разгледзелі перспектывы сумесных праектаў у будаўніцтве

07.03.2025

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч 5 сакавіка сустрэўся са старшынёй дзяржаўнага камітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Азербайджанскай Рэспублікі Анарам Гуліевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Азербайджане.

Віцебскія ратавальнікі ярка і крэатыўна павіншавалі жанчын з надыходзячым святам

06.03.2025

Песня-прызнанне, танцавальны флэшмоб і кветкі - традыцыйнае віншаванне напярэдадні Дня жанчын ад віцебскіх ратавальнікаў атрымалі жыхаркі абласнога цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" стартуе 10 сакавіка

06.03.2025

Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, стартуе 10 сакавіка, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК БРСМ Хрысціна Сарока.

З 4 па 7 сакавіка праходзяць мабілізацыйныя вучэнні з органамі тэрытарыяльнай абароны Сенненскага раёна

05.03.2025

На пункце прыёму асабістага складу прайшла практычная трэніроўка па прыёме асабовага складу прызначаных у тэрытарыяльныя войскі

Абласны конкурс "Вясновы дуэт" для мам-медыкаў і іх дачок упершыню пройдзе ў Віцебску

05.03.2025

Напярэдадні Дня жанчын мамы-медыкі з Віцебскай вобласці і іх дачкі ўпершыню паўдзельнічаюць у рэгіянальным конкурсе "Вясновы дуэт". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ініцыятары творчага спаборніцтва - Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Беларусь з сакавіка павысіла экспартныя пошліны на асобныя нафтапрадукты

05.03.2025

Беларусь з 1 сакавіка павысіла экспартныя пошліны на некаторыя нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 лютага 2025 года нумар 122 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Сенненшчыны!

04.03.2025

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём беларускай міліцыі!

Абласны этап конкурсу "Школа бяспекі" збярэ ў Віцебску 75 юных удзельнікаў

04.03.2025

У Віцебску 75 школьнікаў з усёй вобласці 4 сакавіка паспаборнічаюць за выхад у рэспубліканскі фінал конкурсу "Школа бяспекі". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік цэнтра прапаганды бяспекі жыццядзейнасці Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Туркова.

Беларусь і Узбекістан маюць намер пашыраць біржавы гандаль

04.03.2025

Беларуская ўніверсальная таварная біржа і пасольства Узбекістана ў Беларусі ў 2025 годзе плануюць наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва ў біржавой сферы з мэтай уключэння як мага большай колькасці прадстаўнікоў узбекістанскага бізнесу ў гандаль на беларускай біржавой пляцоўцы. Аб гэтым дамовіліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў і старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі ў час сустрэчы ў цэнтральным офісе біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

900-годдзе з моманту заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку адзначаць у 2025-м

03.03.2025

2025 год - знакавы для праваслаўнага свету: у календары 555 гадоў здабыцця цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці, 505 гадоў Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру і святкаванне 900-годдзя з моманту заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў старажытным Полацку.

У Беларусі створаць сістэму для сачэння за дабаўленай вартасцю тавараў

03.03.2025

У Беларусі створаць рэспубліканскую сістэму абароту тавараў, работ і паслуг. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па новай сістэме рэгулявання цэн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.