кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

Будуемы МТК на 1200 дойных кароў з замкнёным цыклам утрымання ва УП "Дружбінец" наведалі навучэнцы агракласа Багушэўскай школы

02.10.2025

Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Лебедзеў і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Голубеў правялі для рабят экскурсію і распавялі, як будзе наладжана праца ў малочна-даільным блоку, радзільным аддзяленні, цэху раздою, будынку для маладняку і цялушак, прафілакторыі і інш.

Кірмаш вакансій для асоб "сярэбранага" ўзросту прайшоў у Віцебску

02.10.2025

1 кастрычніка ў дзяржаўнай службе занятасці Віцебска ў рамках рэспубліканскага кірмашу прайшоў маштабны кірмаш вакансій для асоб "сярэбранага" ўзросту і людзей з інваліднасцю, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі. У кірмашы прынялі ўдзел каля 20 вядучых прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебска, якія прадставілі больш за 100 вакансій. Сярод прапаноў - варыянты з няпоўным рабочым днём і часовым працаўладкаваннем.

Беларусь і Аман рыхтуюцца да ўзаемнай адмены віз

02.10.2025

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 351, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Амана аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Зноў школьны званок і кантрольная. Для віцябчан залатога ўзросту правялі "Урок жыцця"

01.10.2025

Напярэдадні Дня пажылых людзей для віцябчан залатога ўзросту арганізавалі "Урок жыцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парадак вяртання плацяжоў у АРІП змяняецца ў Беларусі

01.10.2025

У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ажыццяўлення вяртання фізічным асобам-плацельшчыкам з дапамогай плацежнай сістэмы ў адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы. Новая рэдакцыя правіл уступае ў сілу з 1 кастрычніка 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў АРІП.

У жылым фондзе Віцебскай вобласці ацяпленне ўключаць 30 верасня

30.09.2025

У Віцебскай вобласці ацяпленне ў жылфондзе падключаць з 30 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.

У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы

30.09.2025

У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У лясным масіве паблізу в. Заветнае Багушэўскага сельсавета адбылося ўрачыстае адкрыццё крыніцы "Святых апосталаў Пятра і Паўла"

29.09.2025

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Сенненскага райвыканкама Аляксандр Клячын, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў, выканаўчы дырэктар выканаўчай дырэкцыі Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Кацярына Лазоўская, члены ініцыятыўнай групы "Патрыёты Багушэўска", неабыякавыя вяскоўцы і тыя, хто дапамагаў у добраўпарадкаванні крыніцы.

Стаўка на арэнднае жыллё. Што зменіцца ў будгаліне Віцебскай вобласці ў 2026 годзе

29.09.2025

У Віцебскай вобласці ў 2026 годзе будзе рабіцца стаўка на ўзвядзенне арэнднага жылля ў раёнах, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць, каб замацаваць кадры. Пра гэта журналістам на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і будаўніцтва аблвыканкама Андрэй Галяковіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь і Алжыр заявілі аб узаемнай зацікаўленасці ў развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння

29.09.2025

Беларусь і Алжыр пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Гэта было заяўлена на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў і нацыянальнай дыяспары за мяжой Алжыра Ахмедам Атафам у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Падары цяпло абдымкаў!

26.09.2025

Напярэдадні свята Дня пажылых людзей ТЦСАН Сенненскага раёна ў рамках правядзення акцыі "Падары цяпло абдымкаў" здзейснілі выхад на вуліцы роднага горада.

Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з адходамі плануюць адкрыць у лістападзе

26.09.2025

Будаўніцтва Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) выйшла на фінальную стадыю. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар УП "Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў" Сяргей Вялюга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урады Беларусі і Лаоса заключылі генпагадненне для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту

26.09.2025

Генеральнае пагадненне заключана паміж урадамі Беларусі і Лаоса аб прадастаўленні экспартных крэдытаў, што стварае дадатковы інструментарый для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту. Ад беларускага боку дакумент падпісаў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч у час рабочага візіту ў Лаос, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Сады, школы, бальніцы. Ацяпленне на аб'ектах сацсферы Віцебскай вобласці ўключаць з 25 верасня

25.09.2025

У Віцебскай вобласці ацяпляльны сезон у аб'ектах сацыяльнай сферы пачнецца з 25 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі

25.09.2025

Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Без малога 2 месяцы як ва УАЗ "Сенненская ЦРБ" свае дзверы расчыніў артапедычны кабінет

24.09.2025

Прыём пацыентаў ажыццяўляе высокакваліфікаваны спецыяліст - урач-артапед Кацярына Кротава. У адной звязцы з урачом працуе зубны тэхнік Раман Варанкоў. Яны і распавялі карэспандэнту "ГС" аб усіх тонкасцях зубапратэзавання.

"Такога ты ў падручніках не знойдзеш". У Віцебску прэзентавалі выданне "Невядомыя старонкі вайны"

24.09.2025

У створанай беларускімі дэпутатамі кнізе "Невядомыя старонкі вайны" сабраны гісторыі з розных куткоў краіны пра людзей, чыё жыццё звязана з Вялікай Айчыннай. Пра гэта на прэзентацыі выдання ў Віцебску журналістам распавяла ідэйны натхняльнік і адзін з аўтараў праекта - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Астапенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Больш за 395 тыс. дзяцей адпачылі ў летніх лагерах у Беларусі

24.09.2025

У Беларусі гэтым летам у лагерах адпачылі больш за 395 тыс. дзяцей. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

25 верасня пройдзе рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян

23.09.2025

25 верасня 2025 года галоўным прававым інспектарам працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Супрунчук Святланай Русланаўнай з удзелам прадстаўніка пракуратуры раёна ў УСХП "Дружбінец" па адрасе: Сенненскі раён, Нямойтаўскі сельсавет, в. Нямойта, вул. Сенненская, дом 4 з 8.30 да 10.30, а таксама ў Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па адрасе: г. Сянно, вул. Машэрава, д. 2, з 11.00 да 13.00.