Развіццё і перспектывы аграхолдынга, створанага на базе Полацкага малочнага камбіната, абмеркавалі на нарадзе з удзелам прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.
01.04.2025
Развіццё і перспектывы аграхолдынга, створанага на базе Полацкага малочнага камбіната, абмеркавалі на нарадзе з удзелам прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына.
У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні
01.04.2025
Новы памер базавай арэнднай велічыні (БАВ) устанавілі ў Беларусі: з 1 красавіка 2025 года яна складзе Br18,77, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Ігар Сергяенка азнаёміўся з вытворчасцю ААТ "Віцьба"
31.03.2025
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка азнаёміўся з вытворчасцю ААТ "Віцьба" і правёў сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства.
Беларусь і Мальтыйскі Ордэн пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу
31.03.2025
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч 27 сакавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Дэвідам Тракслерам з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У Беларусі зменены тарыфы на чыгуначныя перавозкі грузаў
28.03.2025
У Беларусі зменены тарыфы на чыгуначныя перавозкі грузаў. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 19 сакавіка 2025 года нумар 24 "Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2023 года нумар 37", якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Перспектывы і кропкі росту. Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Чашніцкага райвыканкама
27.03.2025
Перспектывы развіцця і кропкі росту Чашніцкага раёна абмеркавалі на пасяджэнні райвыканкама, у якім прыняў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка.
У лютым колькасць занятых у эканоміцы Беларусі ўзрасла на 9,4 тыс.
27.03.2025
У эканоміцы Беларусі ў лютым бягучага года былі заняты 4141 тыс. чалавек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Ад гарадской ратушы да музея: як за 250 гадоў змяніўся выгляд самага вядомага будынка ў Віцебску
26.03.2025
Як будавалася віцебская ратуша, як 100 гадоў таму яна пачала ператварацца ў музей і як сёння выглядае адна з галоўных славутасцей горада, расказалі гісторыкі і супрацоўнікі абласнога краязнаўчага музея ў час круглага стала, прысвечанага знакавай даце. Гісторыя сучаснай ратушы пачынае адлік з 1775 года. У 1925 годзе, 100 гадоў таму, тут у асобных залах пачалі з'яўляцца музейныя экспазіцыі, дзе выстаўляліся ў тым ліку знаходкі з раскопак Замкавай гары. Цяпер ратуша - культурна-гістарычная каштоўнасць рэспублікі. У будынку размешчаны абласны краязнаўчы музей. У ім налічваецца больш за 10 экспазіцыйных пляцовак. Штогод установа культуры праводзіць больш за 110 выстаў - гістарычных, сучасных, міжнародных, у тым ліку выязных. У фондах музея захоўваецца больш за 300 тыс. экспанатаў.
У Беларусі прадставілі маркетынгавае даследаванне турыстычнага патэнцыялу прадпрыемстваў
26.03.2025
Апублікаваны вынікі маркетынгавага даследавання "Прамысловы турызм у Рэспубліцы Беларусь: аналіз сучаснага стану і перспектывы развіцця". Выданне будзе прэзентавана на 27-й Міжнароднай выстаўцы-кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак-2025", якая пройдзе ў Мінску 27-29 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
Музыкантаў з Беларусі і Расіі збярэ міжнародны фестываль камернай музыкі ў Полацку
25.03.2025
У Полацку ў канцэртнай зале Сафійскага сабора з 27 сакавіка па 18 красавіка пройдзе XXXVII Міжнародны фестываль сучаснай і класічнай камернай музыкі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Беларусь павялічыць пастаўкі тарфяной прадукцыі ў Кітай
25.03.2025
Беларусь павялічыць пастаўкі тарфяной прадукцыі ў Кітай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
24.03.2025
Уладзімір Каранік аб правядзенні "Славянскага базару": горад будзе поўнасцю гатовы сустракаць гасцей
24.03.2025
Бяспека гледачоў, рамонт сцэнічных пляцовак - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Каранік ацаніў гатоўнасць галоўных аб'ектаў правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь і Тайланд створаць камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве
24.03.2025
Беларусь і Тайланд створаць сумесны камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка 2025 года нумар 161, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
21.03.2025
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правёў прыём грамадзян у Паставах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі 22 сакавіка пройдзе адзіны дзень адкрытых дзвярэй
21.03.2025
У Беларусі 22 сакавіка пройдзе адзіны дзень адкрытых дзвярэй. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ганна Рысявец.
Новы дзіцячы сад на 230 месцаў пачаў працаваць у Віцебску
20.03.2025
У густанаселеным мікрараёне Віцебска Білева-1 адкрыўся дзіцячы сад нумар 114 на 230 месцаў. У новым будынку размясціліся групы для заняткаў, адпачынку і гульняў дзяцей, басейн, спартыўная зала з зонамі для гімнастыкі і лячэбнай фізкультуры, зала для музычных заняткаў і многае іншае.
Механізацыя лесанарыхтоўкі ў Беларусі дасягнула 65 працэнтаў
20.03.2025
Доля механізацыі лесанарыхтоўкі ў Беларусі складае 65 працэнтаў і прадаўжае павялічвацца. Як у лясной галіне ручную працу замяняюць машыннай, растлумачыў начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Андрэй Мацкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Каля 20 бяспраўнікаў затрымалі на дарогах Віцебскай вобласці за выхадныя
19.03.2025
За выхадныя на дарогах Віцебскай вобласці затрыманыя каля 20 бяспраўнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.