Дзіна Пракопаўна часта бывае на Сенненшчыне. Ёй падабаецца гуляць па ваколіцах райцэнтра. Упадабанае месца для адпачынку ў жанчыны – крыніца “Пясчанка”, дзе знаходзіцца гарадская купель. Яшчэ да першых замаразкаў Дзіна Кацар разам са сваімі знаёмымі – сямейнай парай Цеплякавых – добраўпарадкавалі гэтае месца. Яны пафарбавалі парэнчы і прыступкі, якія вядуць на тэрыторыю крыніцы. Ажывілі фарбай і бетонную канструкцыю, адкуль льецца вада.