У створанай беларускімі дэпутатамі кнізе "Невядомыя старонкі вайны" сабраны гісторыі з розных куткоў краіны пра людзей, чыё жыццё звязана з Вялікай Айчыннай. Пра гэта на прэзентацыі выдання ў Віцебску журналістам распавяла ідэйны натхняльнік і адзін з аўтараў праекта - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Астапенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.