кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

У Віцебскай вобласці супрацоўнікі ДАІ прыцягнулі да адказнасці ў выхадныя 120 пешаходаў

19.05.2025

За мінулыя выхадныя ў Віцебскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці супрацоўнікі ДАІ прыцягнулі 120 пешаходаў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-красавіку вырасла на 1,4 працэнта

19.05.2025

У Беларусі аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені - красавіку 2025 года склаў Br68,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,4 працэнта да студзеня-красавіка 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Усебеларускі форум "Сям'я: сёння, заўтра і заўсёды" пройдзе ў Полацку

16.05.2025

V Усебеларускі сямейны форум Беларускай праваслаўнай царквы "Сям'я: сёння, заўтра і заўсёды" пройдзе ў Полацку 16 і 17 мая. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.

У Беларусі ў гэтым годзе плануюць капітальна адрамантаваць больш за 1,2 тыс. жылых дамоў

16.05.2025

У Беларусі ў гэтым годзе плануюць капітальна адрамантаваць больш за 1,2 тыс. жылых дамоў. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА расказала намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (МЖКГ) Надзея Сяўрук.

Сакральнае месца смутку. У Віцебску адкрылі знак "Дрэва жыцця" ў памяць пра генацыд беларускага народа

15.05.2025

Знак "Дрэва жыцця" ў памяць аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны адкрылі на мемарыяльным комплексе "5-ы полк" у Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі завяршылі пасадку бульбы

15.05.2025

Аграрыі рэспублікі завяршылі пасадку бульбы: караняплод высаджаны на плошчы 19,8 тыс. га, што эквівалентна 100,4 працэнта ад запланаванага. З прамежкавымі вынікамі цяперашняй пасяўной кампаніі карэспандэнта БЕЛТА азнаёмілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Урачыстае мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня медсястры адбылося ў Віцебску

14.05.2025

У Віцебску адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню медыцынскай сястры "Подзвіг медсясцёр. Міласэрнасць на вайне і ў мірны час". Ва ўрачыстасці, якая праходзіла у год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі ўдзел ветэраны медыцынскай службы Чырвонага Крыжа, а таксама медыцынскія сёстры ўстаноў аховы здароўя горада.

Беларусь і Кітай вызначылі ключавыя напрамкі дыялогу ў сферы судова-экспертнай дзейнасці

14.05.2025

Беларусь і Кітай вызначылі ключавыя напрамкі дыялогу ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Ласяня і аленяня з'явіліся ў Віцебскім заапарку

13.05.2025

Маленькае аленяня перадалі днямі ў Віцебскі заапарк супрацоўнікі Суражскага лясгаса. Раней спецыялісты Гарадоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выявілі каля вёскі Смолаўка і перадалі ў заапарк маленечкае ласяня. Дырэктар Віцебскага заапарка Ірына Арлова выходжвае малых і ў хуткім часе ім будзе знойдзены новы дом.

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і, пройдзе ў школах Беларусі 15 мая

13.05.2025

Ва ўстановах адукацыі Беларусі 15 мая пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшлі ў Сянно

12.05.2025

Дзень Перамогі быў напоўнены падзеямі. Пачаліся мерапрыемствы з "Шэсця пакаленняў", якое працягнулася ўрачыстым мітынгам на плошчы ля Алеі Герояў, хвілінай маўчання і святочным канцэртам у лесапарку 40-годдзя Перамогі.

"Шэсце пакаленняў", ваенны парад, інтэрактыўныя пляцоўкі. У Віцебску адзначылi Дзень Перамогі

12.05.2025

"Шэсце пакаленняў", парад войскаў Віцебскага гарнізона, інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрты, песенны флэш-моб - Віцебск адсвяткаваў 80-годдзе Вялікай Перамогі. Да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны жыхары і госці горада ўсклалi вянкі і кветкі. Каля памятнага месца адбыўся ўрачысты мітынг. У горадзе былi арганізаваны розныя інтэрактыўныя пляцоўкі, праводзiлася выстаўка ваеннай тэхнікі.

У Беларусі адкрыта больш за 145 тыс. дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал"

12.05.2025

На 1 мая 2025 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 145 880 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Дарагія жыхары Сенненшчыны!

08.05.2025

Віншуем вас з 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

Подзвіг ратны і працоўны. Капсулу часу з пасланнем нашчадкам заклалі ў Оршы з удзелам Ігара Сергяенкі

08.05.2025

У маладым скверы Працоўнай славы ў Оршы на ўрачыснай цырымоніі з удзелам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенкі заклалі капсулу часу з пасланнем нашчадкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяўбу ранніх яравых і кукурузы на зерне завяршылі ў Беларусі

08.05.2025

Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса і выканалі план па сяўбе кукурузы на зерне, агульная плошча, адведзеная пад гэту сельгаскультуру, склала 358,1 тыс. га. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў вымпелы "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" 6 гарадам Беларусі. У іх ліку - Сянно

07.05.2025

Алег Макарэвіч падкрэсліў значнасць атрымання Сянно вымпела “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

За кожным прадметам - лёс чалавека. Выстава "Мы гэтай памяці верныя" адкрыецца ў Віцебску

07.05.2025

У Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 7 мая ў 15.00 адкрыецца выстава ваенна-патрыятычных клубаў, атрадаў і школьных музеяў Віцебскай вобласці "Мы гэтай памяці верныя", прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У Беларусі вызначылі парадак ацэнкі сацстандартаў у галіне транспарту

07.05.2025

Як у Беларусі будуць ацэньваць выкананне нарматываў дзяржаўных сацстандартаў у галіне транспарту, вызначыла Міністэрства транспарту і камунікацый. Адпаведная інструкцыя зацверджана пастановай ведамства ад 31 студзеня 2025 года нумар 6, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Энергетыка перадаецца праз здымкі. Выстава "Салдаты Перамогі" фотакарэспандэнта БЕЛТА адкрылася ў Віцебску

06.05.2025

Фотавыстава "Салдаты Перамогі" вядучага фотакарэспандэнта БЕЛТА Аляксандра Хітрова адкрылася 5 мая ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.