Па ініцыятыве Уладзіміра Генадзьевіча Бабічава, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Талачынскай выбарчай акрузе № 30, 23 ліпеня бягучага года прайшоў насычаны дзень для працоўнай моладзі ў г. Талачыне. Форум, у якім прынялі ўдзел рабяты з Сенненскага, Лёзненскага і Талачынскага раёнаў, стартаваў з пазнавальнага семінара і сацыялагічнага даследавання, якія правялі для іх сталічныя маладзёжныя эксперты Юлія Зінкевіч і Павел Алекса.