У падрыхтоўцы да школы шматдзетным сем'ям, дзе выхоўваюцца таксама дзеці-інваліды, бацькам дапамагаюць органы сацыяльнай абароны. Прадстаўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Віцебска ўручылі школьныя наборы напярэдадні Дня ведаў дзвюм сем'ям з абласнога цэнтра. У Кастрычніцкім раёне Віцебска пражываюць 287 сем'яў, дзе выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю. Да пачатку навучальнага года прадстаўнікі ТЦСАН наведаюць гэтыя сем'і і ўручаць падарункі, якія спатрэбяцца дзецям у вучобе.