Кіраўнікі інстытутаў па стандартызацыі Беларусі і Узбекістана Аляксандр Скуратаў і Даніёр Кадзіраў падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і ацэнкі адпаведнасці. Падпісанне стала пунктам праграмы візіту дэлегацыі Узбекскага агенцтва па тэхнічным рэгуляванні пры Кабінеце Міністраў Узбекістана (Узстандарт) у Дзяржстандарт, паведамілі БЕЛТА ў БелДІСС.