Урад вызначыў пералік аб'ектаў ЖКГ, што падлягаюць аснашчэнню аўтаномнымі крыніцамі сілкавання электраэнергіяй. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2025 года нумар 304 "Аб катэгарыраваннні электрапрыёмнікаў і аб'ектаў электразабеспячэння" ў мэтах планавання і ажыццяўлення комплексу мер па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамілі БЕЛТА ў МЖКХ.