Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
21.10.2025
Пры Беларускай партыі "Белая Русь" створаны маладзёжны партыйны рух пад назвай "Іскра"
20 кастрычніка гэтага года быў створаны Віцебскі абласны Штаб маладзёжнага руху. Ад абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" вылучалася 30 кандыдатаў. Старшынёй абраны Павел Канашэвіч, студэнт ВДУ імя П.М. Машэрава, яго першым намеснікам — Іван Квашко, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы №2 г. Сянно імя А. К. Касінцава. Былі агучаны ключавыя мэты і задачы руху.
Асноўная мэта грамадскага руху - рэалізацыя прыкладных задач па фарміраванні кадравага рэзерву і правядзенні экспертна-аналітычнай работы для развіцця і прасоўвання праграмы партыі "Белая Русь" у маладзёжным асяроддзі. Іван Квашко падзяліўся ўражаннем: "Рады быць часткай "Iскры", але пры гэтым выдатна ўсведамляю ўсю ўскладзеную на мяне адказнасць".
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Валянціна Багатырова падтрымала маладзёжны актыў: "Вы — не проста будучыня, вы — самая дзейная і творчая сіла сучаснасці!".
Спадзяемся, што Віцебскі абласны Штаб маладзёжнага руху "Іскра" будзе з'яўляцца сапраўднай школай лідарства і грамадзянскай адказнасці. Актывісты змогуць набываць бясцэнны вопыт у праектнай дзейнасці і грамадскіх кампаніях, а таксама развіваць навыкі адстойвання свайго пункту гледжання і адказнасці за свае ідэі.