На гэтым тыдні старшыня Сенненскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Панушкіна і яе каманда парадавалі выхаванцаў дзіцячага сада №1 г. Сянно "Сонейка".
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
Акцыя "У школу — з Белай Руссю" набірае абароты!
26.08.2025
На гэтым тыдні старшыня Сенненскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Панушкіна і яе каманда парадавалі выхаванцаў дзіцячага сада №1 г. Сянно "Сонейка".
На дарогах Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 15 п'яных вадзіцеляў
26.08.2025
На дарогах Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 15 п'яных вадзіцеляў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Беларусі зніжаюцца выкіды забруджвальных рэчываў у паветра
26.08.2025
У Беларусі зніжаюцца выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення экалагічнай палітыкі, навукі і інфармацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Меляшкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Абласная педагагічная канферэнцыя прайшла ў Віцебску
25.08.2025
У канцэртнай зале "Віцебск" прайшла абласная канферэнцыя работнікаў адукацыі і навукі, на якой разгледжана работа сістэмы адукацыі Віцебскай вобласці ў Год добраўпарадкавання і прыярытэтныя задачы пяцігодкі якасці. У яе рабоце прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Беларусь з 1 верасня на шэсць месяцаў уводзіць ліцэнзаванне вывазу яблыкаў
25.08.2025
Беларусь з 1 верасня 2025 года на шэсць месяцаў уводзіць ліцэнзаванне вывазу яблыкаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
22.08.2025
Гэта трагедыя — незагойная рана і вечны напамін пра жахі вайны і цану, якую заплаціў наш народ за мір.
У Віцебскай вобласці праіндэксавалі чэкі "Жыллё"
22.08.2025
У Віцебскай вобласці праіндэксавалі імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё". Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14 жніўня 2025 года №582, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі праводзяць конкурс праектаў малога і сярэдняга бізнесу
22.08.2025
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Сардэчна запрашаем у нашу дружную каманду!
21.08.2025
Сёння ў шэрагі Сенненскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" уліліся новыя сілы — актыўныя і мэтанакіраваныя хлопцы, якія ўжо даказалі сваю адданасць Радзіме ў шэрагах БРСМ!
21.08.2025
Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Аляксандра Клячына сустрэлася з працоўным калектывам КСУП "Саўгас імя Машэрава".
На дапамогу хлебаробам Віцебскага раёна прыбываюць камбайны з Магілёўскай вобласці
21.08.2025
На дапамогу хлебаробам Віцебскага раёна прыбываюць камбайнеры са сваёй тэхнікай з Магілёўскай вобласці. 10 камбайнаў будуць задзейнічаны на ўборцы збожжавых на палях ААТ "Рудакова" і ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка".
Беларусь і Іран дамовіліся заключыць дагавор аб стратэгічным супрацоўніцтве
21.08.2025
Беларусь і Іран дамовіліся заключыць дагавор аб стратэгічным супрацоўніцтве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 20 жніўня па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Віцебску дапамагаюць у падрыхтоўцы да школы сем'ям з дзецьмі-інвалідамі
20.08.2025
У падрыхтоўцы да школы шматдзетным сем'ям, дзе выхоўваюцца таксама дзеці-інваліды, бацькам дапамагаюць органы сацыяльнай абароны. Прадстаўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Віцебска ўручылі школьныя наборы напярэдадні Дня ведаў дзвюм сем'ям з абласнога цэнтра. У Кастрычніцкім раёне Віцебска пражываюць 287 сем'яў, дзе выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю. Да пачатку навучальнага года прадстаўнікі ТЦСАН наведаюць гэтыя сем'і і ўручаць падарункі, якія спатрэбяцца дзецям у вучобе.
У Беларусі пачалася ўборка бульбы
20.08.2025
У Беларусі пачалася ўборка бульбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
ДАІ Віцебскай вобласці за выхадныя затрымала каля 20 бяспраўнікаў
19.08.2025
ДАІ Віцебскай вобласці за выхадныя затрымала каля 20 бяспраўнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 8,6 працэнта
19.08.2025
У Беларусі рознічны тавараабарот у студзені-ліпені склаў Br57,3 млрд, або 108,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-ліпеня 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
18.08.2025
Новым старшынёй Сенненскага раённага выканаўчага камітэта прызначаны Клячын Аляксандр Алегавіч.
18.08.2025
У час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў Шумілінскім і Гарадоцкім раёнах і абмеркаваў з актывам раёнаў перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця на месцах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускія аграрыі намалацілі 7 млн тон збожжа
18.08.2025
Беларускія аграрыі намалацілі 7 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.