Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Віцебску стартавалі з урачыстага ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Потым адбыўся мітынг і аўтамотапрабег "За моцную і квітнеючую Беларусь!" па вуліцах абласнога цэнтра. На працягу дня на вуліцах горада былi арганізаваны святочныя канцэртныя праграмы, тэматычныя пляцоўкі.