Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу цукровых буракоў, агульная плошча, адведзеная пад сельгаскультуру, склала 107,5 тыс. га, заданне па сяўбе выканана на 100,3 працэнта. Аб прамежкавых выніках пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.