кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Паважаныя жыхары Сенненшчыны!

07.11.2025

Паважаныя жыхары Сенненшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Свята Кастрычніка - сімвал шматлікіх працоўных дасягненняў беларускага народа, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланенне перад адвагай тых, хто абараняў Айчыну, хто ўздымаў краіну з руін у пасляваенны час.

Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла нашай краіне шлях да нацыянальнага самавызначэння, будаўніцтва суверэннай дзяржавы, у якім галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек.

Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у прыняцці кіраўнічых рашэнняў.

Сёння наша краіна ўпэўнена развіваецца. Жыхары нашага раёна сваімі стараннямі і адказнай працай уносяць дастойны ўклад у скарбонку агульных дасягненняў Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя землякі! У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, росквіту, міру, дабрабыту ў сем'ях, новых здзяйсненняў на карысць нашай краіны!

З павагай,
старшыня райвыканкама - Аляксандр Клячын
старшыня райСавета - Міхаіл Вілюга