кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

Навіны вобласці

Зноў школьны званок і кантрольная. Для віцябчан залатога ўзросту правялі "Урок жыцця"

01.10.2025

Напярэдадні Дня пажылых людзей для віцябчан залатога ўзросту арганізавалі "Урок жыцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У жылым фондзе Віцебскай вобласці ацяпленне ўключаць 30 верасня

30.09.2025

У Віцебскай вобласці ацяпленне ў жылфондзе падключаць з 30 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.

Стаўка на арэнднае жыллё. Што зменіцца ў будгаліне Віцебскай вобласці ў 2026 годзе

29.09.2025

У Віцебскай вобласці ў 2026 годзе будзе рабіцца стаўка на ўзвядзенне арэнднага жылля ў раёнах, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць, каб замацаваць кадры. Пра гэта журналістам на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і будаўніцтва аблвыканкама Андрэй Галяковіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з адходамі плануюць адкрыць у лістападзе

26.09.2025

Будаўніцтва Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) выйшла на фінальную стадыю. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар УП "Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў" Сяргей Вялюга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сады, школы, бальніцы. Ацяпленне на аб'ектах сацсферы Віцебскай вобласці ўключаць з 25 верасня

25.09.2025

У Віцебскай вобласці ацяпляльны сезон у аб'ектах сацыяльнай сферы пачнецца з 25 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

"Такога ты ў падручніках не знойдзеш". У Віцебску прэзентавалі выданне "Невядомыя старонкі вайны"

24.09.2025

У створанай беларускімі дэпутатамі кнізе "Невядомыя старонкі вайны" сабраны гісторыі з розных куткоў краіны пра людзей, чыё жыццё звязана з Вялікай Айчыннай. Пра гэта на прэзентацыі выдання ў Віцебску журналістам распавяла ідэйны натхняльнік і адзін з аўтараў праекта - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Астапенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Легендарнай "Несцеркай" адкрылі юбілейны 100-ы сезон артысты Коласаўскага тэатра

23.09.2025

100-ы, юбілейнай сезон артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адкрылі 21 верасня легендарным спектаклем "Несцерка". Упершыню гэта камедыя была пастаўлена 18 мая 1941 года, у кастрычніку 2006 года спектакль быў абноўлены. На вялікую сцэну сыграць гэты знакаміты спектакль выйшаў увесь Коласаўскі тэатр. Галоўную ролю адыграў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пётр Ламан.

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "SuperПРОФІ-2025" прайшоў у Віцебску

22.09.2025

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь "SuperПРОФІ-2025" прайшоў у Віцебску. У конкурсе прынялi ўдзел 66 удзельнікаў з розных раёнаў Віцебскай вобласці ў 16 намінацыях.

Кантроль з вынікам: пасля ўмяшання КДК у Віцебскай вобласці добраўпарадкавалі населеныя пункты

19.09.2025

Камітэт дзяржаўнага кантролю дапамог вырашыць праблемы добраўпарадкавання дарог і вулічнага асвятлення ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў КДК.

Плошчу Дзяржаўнага сцяга адкрылі ў Оршы ў Дзень народнага адзінства

18.09.2025

У Оршы ў Дзень народнага адзінства адкрылася плошча Дзяржаўнага сцяга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кабінет рэнтгена-камп'ютарнай тамаграфіі адкрылі ў Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы

17.09.2025

Кабінет рэнтгена-камп'ютарнай тамаграфіі адкрылі ў Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Урачыстае мерапрыемства прымеркавалі да Дня народнага адзінства, паведамляе БЕЛТА.

У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 12 нецвярозых вадзіцеляў

16.09.2025

У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымалі 12 нецвярозых вадзіцеляў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Новыя тралейбусы выйдуць на дарогі Віцебска

15.09.2025

Новыя тралейбусы мадэлі 32100D з аўтаномным ходам выйдуць на маршруты Віцебска. Яны аснашчаны сістэмай відэанагляду, зарадкамі для мабільных тэлефонаў, кандыцыянерамі і сувяззю з вадзіцелем. У транспарце ёсць месцы для інвалідаў-калясачнікаў. Прасторны салон разлічаны на перавозку больш як 80 пасажыраў, уключаючы маламабільных грамадзян.

"Захавальнік гісторыі" і "Фатограф". Мініяцюрныя скульптуры з'явіліся ў цэнтры Віцебска

12.09.2025

Новая серыя гарадскіх скульптур упрыгожыла гістарычны цэнтр Віцебска. Кампазіцыі створаны скульптарам Сяргеем Сотнікавым. Вышыня фігурак складае каля 30 см.

Мільённы рубеж па намалоце збожжа і рапсу пераадолелі аграрыі Віцебскай вобласці

11.09.2025

Гаспадаркі Віцебскай вобласці пераадолелі мільённую мяжу па намалоце збожжа і рапсу. Урачыстае мерапрыемства з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна прайшло на полі эксперыментальнай базы "Тулова" Віцебскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Віцебску адкрыўся агляд-конкурс прафмайстэрства сярод супрацоўнікаў ДПС

10.09.2025

У Віцебску 9 верасня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXIV рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы ДАІ Беларусі.

ДАІ Віцебскай вобласці за выхадныя затрымала 39 бяспраўнікаў

09.09.2025

ДАІ Віцебскай вобласці за выхадныя затрымала 39 бяспраўнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Машынабудаванне, інвестпатэнцыял. Што абмеркавалі на беларуска-ўзбекскім бізнес-форуме ў Віцебску

08.09.2025

Перспектывы супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання абмеркавалі на трэцім Беларуска-ўзбекскім жаночым бізнес-форуме, які праходзіць у Віцебску ў рамках візіту дэлегацыі з Узбекістана ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выстаўку дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана прадставілі ў Віцебску

05.09.2025

Адзенне, абутак, прадукцыя мясной і малочнай прамысловасці і іншыя тавары прадставілі на выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, якая праходзіць у рамках III Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму ў Віцебску.

Канцэртную праграму для ўдзельнікаў Беларуска-ўзбекскага форуму прадставілі ў Віцебску

04.09.2025

У Віцебску прадставілі канцэртную праграму для ўдзельнікаў ІІІ Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму.