кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

Навіны вобласці

У Віцебску ўзнагародзілі лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

27.11.2025

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.I. Леніна 26 лістапада ўзнагародзілі лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падаюць прыклад усёй краіне". У Віцебску ўшаноўвалі лепшыя студатрады вобласці

26.11.2025

У Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра, дзе ўшаноўвалі лепшыя студатрады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Больш за 120 медыкаў Віцебскай вобласці збярэ чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях

25.11.2025

Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях на кубак Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя 25 лістапада збярэ ў абласным цэнтры самых эрудыяваных медыкаў рэгіёну. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласной арганізацыі галіновага прафсаюза.

Дні Пскоўскай вобласці прайшлi ў Віцебску

24.11.2025

У Віцебску прайшлi Дні Пскоўскай вобласці. Адбылося пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пскоўскай вобласці, а таксама прэзентацыя кірмашу прадукцыі расійскіх вытворцаў.

Як маладзёжныя ініцыятывы трансфармуюцца ў бізнес-праекты, распавялі на форуме ў Лепельскім раёне

21.11.2025

Стартапы і праекты, якія рэалізуюцца ў Віцебскай вобласці, у тым ліку маладзёжныя, абмеркавалі на другім бізнес-форуме "Дзяржава і бізнес: партнёрства для ўстойлівага развіцця", які адбыўся ў Лепельскім раёне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавялі ў прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.

Віцебскаму дзяржуніверсітэту імя П.М. Машэрава - 115 гадоў

20.11.2025

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава (ВДУ) быў заснаваны ў 1910 годзе (у ім вялася прафесійная падрыхтоўка педагогаў для Віцебскай губерні). У 1918 годзе рэфармаваны ў педагагічны інстытут (прысвоена імя С.М. Кірава). У 1998 годзе ўказам Прэзідэнта ўніверсітэту было прысвоена імя П.М. Машэрава - аднаго з выпускнікоў фізіка-матэматычнага факультэта. У ВДУ вядзецца падрыхтоўка запатрабаваных спецыялістаў на 9 факультэтах: хіміка-біялагічных і геаграфічных навук, матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, педагагічным, сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, гуманітарных ведаў і камунікацый, фізічнай культуры і спорту, мастацка-графічным, юрыдычным і факультэце навучання замежных грамадзян. Таксама ва ўстанове дзейнічае Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Паводле даных за 2024 год, ВДУ займае 2-е месца сярод універсітэтаў у сістэме Міністэрства адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў па розных профілях і напрамках адукацыі. Універсітэт актыўна пашырае сферу міжнароднага супрацоўніцтва. Сярод 9,5 тыс. студэнтаў ВДУ 1,7 тыс. - замежныя.

У Пастаўскім раёне пройдзе другі этап абласнога форуму маладых спецыялістаў і работнікаў АПК

19.11.2025

У Пастаўскім раёне 19 лістапада пройдзе другі этап абласнога форуму маладых спецыялістаў і работнікаў аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Аўтографы зорак на ёлачных шарах: дабрачынны марафон пройдзе ў Віцебску

18.11.2025

Дабрачынны навагодні марафон дружбы "Шар дабра" збярэ ў Віцебску больш за 90 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў.

"Юбілейная" экспазіцыя адкрылася ў Аршанскім музеі Караткевіча

17.11.2025

26 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча - мэтра беларускай літаратуры. У Оршы, на малой радзіме пісьменніка, паэта, драматурга і публіцыста, з 2002 года дзейнічае музей, які мае яго імя. Прыхільнікі творчасці пісьменніка могуць бачыць экспазіцыю, стылізаваную пад аршанскую кватэру Караткевічаў, а таксама рабочы кабінет драматурга ў яго мінскай кватэры. Скульптуры, бюсты, карціны, у тым ліку паводле твораў пісьменніка, - усё гэта работы айчынных мастакоў. Наведвальнікі музея змогуць убачыць асабістыя рэчы Уладзіміра Сямёнавіча. Сярод рэдкіх экспанатаў - рукапісы, фота, асабістыя пісьмы. У "юбілейнай" экспазіцыі з'явілася і навінка, якую яшчэ мала хто бачыў, - экзэмпляр "Дзікага палявання караля Стаха" на іспанскай мове.

У міжнародным конкуре эстраднай песні "Халі-Хало" ў Наваполацку прымуць удзел 45 юных талентаў

14.11.2025

ХХI Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" пройдзе ў Наваполацку 14-15 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Старт для маладых талентаў. Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю адкрылася ў Віцебску

13.11.2025

IX Рэспубліканскае біенале мастацкага тэкстылю "Дыялог пакаленняў" адкрылася ў Віцебску. У экспазіцыі, якая размясцілася ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, прадстаўлены работы вопытных мастакоў, студэнтаў ВНУ і навучэнцаў ССНУ мастацкай накіраванасці з Віцебска, Мінска, Брэста. Яны выкананы ў стылі батык, габелен, размалёўка па тканіне. Таксама тут можна ўбачыць тэкстыльныя аб'екты і інсталяцыі.

У Віцебску мадэрнізуюць Летні амфітэатр

12.11.2025

У Віцебску праходзіць мадэрнізацыя Летняга амфітэатра, якая прадугледжвае замену сядзенняў у глядзельнай зале, светлавога абсталявання, ачыстку даху і металаканструкцый.

У Віцебску пасля капітальнага рамонту адкрылі рух па Юбілейным мосце

11.11.2025

У Віцебску 10 лістапада пасля капітальнага рамонту адкрылі рух па Юбілейным мосце. Агульная даўжыня моста складае 200 м, шырыня - 28 м.

Павага да подзвігаў. Стэла ў гонар прысваення звання "Горад працоўнай славы" адкрыта ў Оршы

10.11.2025

У Оршы 7 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця стэлы "Орша - горад працоўнай славы 1941-1945 гадоў" і сквера побач з ёй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэпетыцыя вясельнага танца. Удзельнікі пра восеньскі баль да дня нараджэння ВДМУ

06.11.2025

Восеньскі баль, прысвечаны дню нараджэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (ВДМУ), сабраў больш за 100 студэнтаў ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Барацьба з дронамі і бой у лесе. У Лепельскім раёне праходзіць аператыўны збор каманднага складу УС

05.11.2025

На палігоне ў Лепельскім раёне праходзіць аператыўны збор з кіруючым складам Узброеных Сіл. Тэма збору - "Накіраванасць падрыхтоўкі Узброеных Сіл, парадак вырашэння задач абучэння службовых асоб органаў ваеннага кіравання і падрыхтоўкі войскаў (сіл) у 2025/26 навучальным годзе". Яго мэтай з'яўляецца выпрацоўка ў каманднага складу Узброеных Сіл адзінага разумення паслядоўнасці і спосабаў абучэння службовых асоб органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) у новым навучальным годзе. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і воінскіх часцей, іншыя службовыя асобы.

Цэнтр кампетэнцый па птушкагадоўлі, навучальны клас адкрыўся ў Віцебскай ветакадэміі

04.11.2025

Напярэдадні 101-годдзя Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны на яе тэрыторыі адкрыліся новыя навучальныя пляцоўкі і зона адпачынку для студэнтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эмацыйная гавань, студыя лічбавай анімацыі. Каля 50 маладзёжных ініцыятыў прадставілі ў ВДУ

03.11.2025

Каля 50 маладзёжных ініцыятыў прадставілі на пасяджэнні абласной экспертнай камісіі, якое прайшло ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лагістычны форум "Тавар + пункт назначэння = экспарт" адбудзецца ў Віцебску 20 лістапада

31.10.2025

Віцебскі лагістычны форум "Тавар + пункт назначэння = экспарт" адбудзецца 20 лістапада на пляцоўцы канцэртнай залы "Віцебск". Аб гэтым журналістам расказала генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення БелГПП Наталля Вараб'ёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Астанкі 19 воінаў Чырвонай арміі перапахаваюць у Віцебскім раёне

30.10.2025

У Віцебскім раёне ва ўрачыстай абстаноўцы перапахаваюць астанкі 19 байцоў Чырвонай арміі ў брацкіх магілах у вёсках Рудакі і Гараднянскі мох. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім райвыканкаме.