У снежні 2023 года ў Мінску адкрылі ГЦ "Першы Нацыянальны гандлёвы дом". Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў тады гандлёвы цэнтр, азнаёміўся з работай фірменных магазінаў, а сёе-тое нават паспрабаваў. У тым ліку чыкеносы - сыравяленыя курыныя каўбаскі ад Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. "Ва ўсіх кабаносы, а ў нас чыкеносы! - прэзентавалі прадукцыю Прэзідэнту. - Мы ўсіх пакарылі гэтым прадуктам. І наш дэвіз - мы робім усё з любоўю". Што ж, давайце правяраць. У новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Па факце: спецыяльны рэпартаж" мы пакажам і раскажам, як робяць гэтыя карысныя снэкі.