кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У аддзеле загс Сенненскага райвыканкама прайшла ўрачыстая рэгістрацыя нараджэння дачкі ў сям'і Рамана і Анжалікі Атрашкевіч

06.01.2026

У аддзеле загс Сенненскага райвыканкама прайшла ўрачыстая рэгістрацыя нараджэння дачкі ў сям'і Рамана і Анжалікі Атрашкевіч

Дзяўчынку назвалі Віялета. Гэта шостае дзіця ў сям'і сенненцаў. Прыемна адзначыць, што нарадзілася дзяўчынка ў першую хвіліну Новага 2026 года.

З такой цудоўнай падзеяй бацькоў павіншаваў cтаршыня Сенненскага райвыканкама Аляксандр Клячын, а таксама супрацоўнікі аддзела загса. Кіраўнік раёна ўручыў бацькам першы дакумент у жыцці іх дзіцяці - пасведчанне аб нараджэнні дачкі.

Радасныя імгненні ўрачыстай рэгістрацыі падзялілі прадстаўнікі раённых грамадскіх аб'яднанняў - "Беларускі саюз жанчын", "Белая Русь", "Беларускі фонд міру".

Больш падрабязна чытайце на старонках "ГС".