Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
24 февраля 2025
Сянно. Школа бяспекі
Школьнікі Сенненскага раёна сабраліся на базе сярэдняй школы №2 г.Сянно імя А.К.Касінцава, каб прадэманстраваць свае веды ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і творчыя здольнасці. Свае навучальныя ўстановы прадстаўлялі вучні ў трох узроставых катэгорыях.
У першым конкурсным выпрабаванні «Тэсціраванне» ўдзельнікам неабходна было за абмежаваны час даць максімальную колькасць дакладных адказаў на тэматычныя тэставыя заданні. Далей у выпрабаванні «Я раскажу Вам…» удзельнікі прадставілі на суд журы кароткі выступ на зададзеную тэматыку, расказваючы пра тое, што апавяшчальнік патрэбен у кожную хату, як пажарныя ў гады вайны змагаліся з агнём, таксама казалі, калі петарда ў дзіцячых руках – гэта крок да трагедыі.
Дзевяць «геніяў бяспекі», адабраных па выніках першых двух этапаў, былі запрошаны для ўдзелу ў фінальным туры, падчас якога на экране размяшчаліся тэматычныя блокі з пытаннямі рознага ўзроўню складанасці. Па выніках фінальнага конкурсу прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: ва ўзроставай катэгорыі 1–4 класы дыпломам І ступені ўзнагароджаны Яскевіч Соф’я, Багушэўская сярэдняя школа імя А.Э.Марфіцкага Сенненскага раёна; дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Бягунова Дар’я, Студзёнкаўская сярэдняя школа ім. П.Л.Бабака Сенненскага раёна; дыпломам III ступені ўзнагароджан Мядзюха Андрэй, Машканская сярэдняя школа імя А.К.Гараўца Сенненскага раёна.
Ва ўзроставай катэгорыі 5–8 класы дыпломам І ступені ўзнагароджаны Андрэева Арыадна, Машканская сярэдняя школа імя А.К.Гараўца Сенненскага раёна; дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Салаўёва Маргарыта, Ходцаўская сярэдняя школа Сенненскага раёна; дыпломам III ступені ўзнагароджан Зайко Яўген, Студзёнкаўская сярэдняя школа ім. П.Л.Бабака Сенненскага раёна.
Ва ўзроставай катэгорыі 9–11 класы дыпломам І ступені ўзнагароджаны Шалуха Уладзіслаў, Машканская сярэдняя школа імя А.К.Гараўца Сенненскага раёна; дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Русіна Паліна, Студзёнкаўская сярэдняя школа ім. П.Л.Бабака Сенненскага раёна; дыпломам III ступені ўзнагароджана Берашэвіч Валерыя, сярэдняя школа №2 г.Сянно імя А.К.Касінцава.
Юнакі і дзяўчаты, якія занялі першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, будуць прадстаўляць раён у абласным туры конкурсу. Пажадаем ім удачы!