Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
19 февраля 2026
Спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару» стартавала на тэрыторыі Сенненскага раёна
З пачатку года на тэрыторыі раёна назіраецца значны рост пажараў і гібелі людзей на іх. У сувязі з гэтым з 17 лютага праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару», якое працягнецца да канца тыдня. Начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Паўлоўскі выступіў на сельскім сходзе грамадзян у аграгарадку Багданава
– Статыстыка гэтага года кажа сама за сябе, у нашым раёне за няпоўныя два месяцы адбылося 7 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі, што ў параўнанні з мінулым годам больш на 7 пажараў і на 2 факты гібелі. Пры аналізе гэтых выпадкаў праглядаецца асабістая трэбаванне да пажарнай бяспекі, а правядзенне падобных прафілактычных мерапрыемстваў с суб’ектамі прафілактыкі дазваляе нам папярэдзіць падобныя выпадкі і своечасова звярнуць увагу ўласнікаў домаўладанняў на небяспечныя фактары, – пачаў сваю сустрэчу з прысутным на сельскім сходзе Сяргей Васільевіч.
Начальнік аддзела азнаёміў усіх прысутных з сітуацыяй па пажарах і гібеллю на іх людзей, прывёў трагічныя выпадкі, якія адбыліся на тэрыторыі раёна і вобласці. Далей работнік МНС растлумачыў жыхарам населенага пункта патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Не абышлі бокам і праблему «п'янай цыгарэты» – менавіта курэнне ў ложку застаецца адной з галоўных прычын гібелі людзей на пажарах. Таксама былі агучаны патрабаванні пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках і недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці. Распавёў начальнік аддзела і аб адміністрацыйнай адказнасці за выпальванне сухой расліннасці. Асаблівую ўвагу акцэнтаваў прадстаўнік МНС на абсталяванне жылых пакояў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, бо дадзенае прылада загадзя апавясціць аб пажары, абудзіць ноччу і ўратуе жыццё. Распавёў Сяргей Васільевіч і пра тэхнічнае абслугоўванне апавяшчальніка і аптымальнае месца для ўстаноўкі ў жылых пакоях.
Далей начальнік раённай энергагазінспекцыі Уладзімір Піпкін растлумачыў жыхарам аграгарадка патрабаванні правілаў бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання. Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавалі выставу-кірмаш сувенірнай прадукцыі.
Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу, у ходзе якога вяскоўцы атрымалі адказы на пытанні, якія цікавяць іх. А ў завяршэнне сустрэчы Сяргей Паўлоўскі яшчэ раз падкрэсліў, што бяду лягчэй прадухіліць, чым потым ліквідаваць яе наступствы.