
Юбілей — гэта час падвядзення вынікаў, роздуму аб дасягненнях, поспехах, планах на будучае і, вядома ж, успамінаў пра тое, як усё пачыналася…
Першы сенненскі дзіцячы сад быў створаны ў 1944 годзе. Ён размяшчаўся на вуліцы Савецкай, 23 у прыстасаваным памяшканні 1890 года пабудовы і знаходзіўся на балансе Сенненскага раённага аддзела народнай адукацыі.