контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

У Сенненскім лясніцтве ідзе нарыхтоўка соку

1 апреля 2014

У Сенненскім лясніцтве ідзе нарыхтоўка соку

\"\"У лясах Сенненскага лясніцтва пераважае бяроза. Таму і не дзіўна, што на працягу апошніх гадоў, здабыча бярозавага соку ў вясновую пару для яго работнікаў становіцца адным з важнейшых відаў дзейнасці, хоць і называецца ён «пабочным».

«Згодна з даведзенымі планамі сёлета нам належыць нарыхтаваць 10 тон бярозавіку. Аб’ём не такі і вялікі. Летась бывала, што за суткі здымалі з дзялянкі па 1200 літраў. А вось сёлета сок ідзе марудна. Сабраць 200 літраў — праблема», — расказаў ляс­нічы лясніцтва Уладзімір Саржыцкі.

Тым не менш на дзялянку, якая размешчана ў абходзе лесніка Мікалая Кішковіча, дзе падсочаны бярозы, работнікі лясніцтва выязджаюць штодня. План трэба выконваць. Лясны прадукт даволі запатрабаваны перапрацоўшчыкамі. Праўда, падсочваць не кожную бярозу, а толькі на ўчастку, дзе на працягу бліжэйшых пяці гадоў пройдзе суцэльная вырубка.

НА ЗДЫМКУ: ляснічы Сенненскага лясніцтва Уладзімір Саржыцкі і памочнік ляснічага Аляксей Кудласевіч забіраюць бярозавы сок з дзялянкі.