контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

У гаспадарках Сенненшчыны ўсё падрыхтавана да ўборкі ўраджаю

27 июня 2014

У гаспадарках Сенненшчыны ўсё падрыхтавана да ўборкі ўраджаю

На думку спецыялістаў агранамічнай службы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама зернеўборачныя камбайны на палеткі, занятыя азімым рапсам, выйдуць праз 10-15 дзён у залежнасці ад надвор’я.

У грамадскіх  сельгасарганізацыях да жніва  рыхтуюць 102 камбайны.  Большасць машын ужо рамантуюцца. На дапрацоўцы зерня збожжа і маслічных культур будзе выкарыстоўвацца 34 зернесушыльныя комплексы, 13 з якіх гатовы прыняць зерне новага ўраджаю хоць зараз. Для тых сушылак, што працуюць на мясцовых відах паліва, лясгас выдзяляе 1500 кубічных метраў дроў, прапануе ўчасткі лесу для саманарыхтоўкі.