Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
19 мая 2014
У час святкавання Дня Перамогі ў аграгарадку Машканы ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар пяці знакамітых ураджэнцаў машканская зямлі
На камні, усталяваным у цэнтры населенага пункта, увекавечаны прозвішчы Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы Пятра Машэрава, Аляксандра Гараўца, Івана Камінскага, Заіра Азгура, Лідзіі Сіроткінай.
З ініцыятывай усталявання знака выступілі мясцовыя жыхары Валерый Сіпараў і Уладзімір Заяц. Апошні, дарэчы, спецыяльна для гэтага зрабіў металічную інфармацыйна-мемарыяльную дошку. Прапанову машканцаў падтрымалі і пасадзейнічалі яе ажыццяўленню адміністрацыя СУП «Саўгас імя Машэрава» ў асобе яго дырэктара Сяргея Ліцягі, машканскі ўчастак ЖКГ (кіраўнік Анатоль Лосеў), сельскі Савет (старшыня Леанід Шаеў).
Яшчэ адзін месціч Ігар Міхайлаў залажыў ля знака сасновую алею.
Акрамя таго, да свята ў аграгарадку капітальна адрамантавалі і помнік на брацкай магіле.