Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
3 августа 2015
Першую тысячу збожжа сабралі ў “Сенненскім райаграсэрвісе”
Жніво ў раёне распачалі камбайнеры ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». Яны ж першымі пераадолелі тысячны намалот. З працоўнай перамогай механізатараў і кіраўніцтва гаспадаркі павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Чараднік, уручыўшы падзячнае пісьмо.
Жніво ў раёне распачалі камбайнеры ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». Яны ж першымі пераадолелі тысячны намалот. З працоўнай перамогай механізатараў і кіраўніцтва гаспадаркі павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Чараднік, уручыўшы падзячнае пісьмо.
Звяртаючыся да механізатараў і дырэктара сельгасарганізацыі ён ухваліў іх імкненне весці жніво хуткімі тэмпамі. З 1532 тон валавага збору зерня, што на той момант мелі аграрнікі раёна, больш тысячы на свой рахунак запісаў райаграсэрвіс. Такі намалот атрыманы з 225 гектараў ці 5,7 % агульнай плошчы зерневых. Гэта дазволіла кіраўніку раёна выказаць спадзяванне, што з палеткаў райаграсэрвіса за жніво ўдасца сабраць не менш 10 тысяч тон збожжа. Іосіф Свістуноў запэўніў — будзе больш. Аптымізмам яго напаўняе ўраджайнасць убраных палеткаў. Азімая пшаніца з гектара дае амаль 50 цэнтнераў збожжа. Дзякуючы такой урадлівасці ў абласных лідарах па ўраджайнасці і раён.
Багаты ўраджай — добры стымул для працы ўсіх удзельнікаў жніва. Асабліва радуе, што тон у рабоце задае моладзь. На рахунку экіпажа зернеўборачнага камбайна Сяргея Сухвала 342 тоны збожжа, Дзмітрый Гарнак намалаціў 311 тон. Хлопцы лідзіруюць не толькі сярод моладзевых экіпажаў, але і далі фору на пачатку жніва старэйшым камбайнерам. На адвозцы зерня з поля на ток наперадзе яшчэ адзін Сухвал — Аляксандр. Ён перавёз 560 тон збожжа.
Васіль Чараднік не хаваў — ён удзячны работнікам сельгасарганізацыі не толькі за працу, а і за разуменне. Райаграсэрвіс мае запазычанасць па выплаце заработнай платы, але людзі працуюць, не акцэнтуючы на гэтым увагу. У няпростых эканамічных умовах да сельгасарганізацыі далучаны саўгас імя Данукалава.
З працоўнай перамогай удзельнікаў жніва віншавалі не толькі прадстаўнікі ўлады. У знак прызнання працоўнага поспеху ад імя Федэрацыі прафсаюза Іосіфу Свістунову ўручана кепка. Для лідараў жніва гучалі песні ў выкананні лепшых самадзейных артыстаў раёна. Але канцэрт у полі доўжыўся вельмі непрацяглы час. Не да песень. Дажджы напамінаюць пра сябе амаль штодня. Так што пагожы час трэба выкарыстоўваць ашчадна.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКУ: Васіль Чараднік віншуе з працоўнай перамогай дырэктра ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» Іосіфа Свістунова і ўвесь калектыў сельгасарганізацыі ў яго асобе.