контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Падарункі прыёмным дзецям

6 января 2015

Падарункі прыёмным дзецям

\"\" Навагодняе прадстаўленне для дзяцей з прыёмных сем’яў, што праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ў Сенненскім сацыяльна-педагагічным цэнтры, пачалося з казкі “Марозка”, інсцэніроўку якой падрыхтавалі супрацоўнікі Цэнтра дзяцей і моладзі.

\"\"

Навагодняе прадстаўленне для дзяцей з прыёмных сем’яў, што праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ў Сенненскім сацыяльна-педагагічным цэнтры, пачалося з казкі “Марозка”, інсцэніроўку якой падрыхтавалі супрацоўнікі Цэнтра дзяцей і моладзі.

У захапленне ад імпрэзы прыйшлі і дзеці, і запрошаныя на свята прыёмныя бацькі. Персанажы інсцэніроўкі, а таксама Баба Яга, Лясныя разбойнікі, Дзед Мароз са Снягурачкай весялілі малых і дарослых на працягу ўсяго прадстаўлення.

Не спыняліся карагоды вакол прыгажуні-ёлкі: хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі сябе ў ролі зайчыкаў, птушачак, медзведзянят… У цікавых конкурсах прымалі ўдзел і таты з мамамі, і таксама атрымлівалі прызы за перамогу.

Дзядуля Мароз парадаваўся вершам і песням, якія выканалі для яго юныя артысты. Асабліва ўразілі старога сваім выступленнем вучні Багданаўскай школы.

На свята да дзяцей прыйшлі Павел і Ірына Дзямідчыкі, прадстаўнікі царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Надзея”. Яны павіншавалі ўсіх добрай песняй пра надыход Раства Хрыстова.

З віншаваннямі да гасцей звярнуліся дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана Новікава і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Блыкіна, якая перадала дзецям з прыёмных сем’яў навагоднія падарункі ад раённай улады.

Таццяна Буракова.

На здымках: незабыўныя моманты навагодняга свята.
Фота аўтара.